Правы чалавека і дэмакратыя: новы План дзеянняў для новых выклікаў
«Крызісныя сітуацыі, такія як пандэмія каранавіруса, ва ўмовах якой мы зараз жывем, ствараюць асаблівыя выклікі для эфектыўнай рэалізацыі і абароны правоў чалавека і падвяргаюць выпрабаванню функцыянаванне нашых дэмакратый. Гэта магчымасць для Еўропы адстойваць свае каштоўнасці і інтарэсы», – сказаў Высокі прадстаўнік і намеснік Старшыні Камісіі Жазэп Барэль, які падпісаў План дзеянняў.
https://twitter.com/JosepBorrellF/status/1242790846040281088
План дзеянняў вызначае ключавыя прыярытэты, якія спрыяюць дасягненню агульнай мэты: вырашэнню праблем і фармаванню стратэгічнай культуры, якая базуецца на правах чалавека і дэмакратыі – аснове трывалага грамадства.
- Абараняць і пашыраць правы і магчымасці людзей;
- будаваць устойлівыя, інклюзіўныя і дэмакратычныя грамадствы;
- прасоўваць глабальную сістэму правоў чалавека і дэмакратыі;
- выкарыстоўваць магчымасці і адказваць на выклікі новых тэхналогій;
- дамагацца вынікаў, працуючы разам.
У рамках папярэдняга Плана дзеянняў ЕС дамогся значных поспехаў у абароне і зацвярджэнні фундаментальных правоў ва ўсім свеце: за апошнія пяць гадоў больш за 30 000 праваабаронцаў атрымалі абарону; колькасць выпадкаў пакарання смерцю знізілася на 58%; ЕС назіраў за выбарамі ў больш чым 60 краінах, што спрыяла ўмацаванню дэмакратычных інстытутаў і даверу грамадскасці да выбарчых працэсаў; палажэнні пра захаванне правоў чалавека і працоўных канвенцый сістэматычна ўключаліся ў гандлёвыя пагадненні ЕС.
Тым не менш, бягучыя лічбы паказваюць неабходнасць далейшых дзеянняў у глабальным маштабе. Толькі у 2019 годзе 300 праваабаронцаў былі забітыя, у 79 краінах смяротнае пакаранне ўсё яшчэ існуе, і каля 70 краін лічаць аднаполыя адносіны злачынствам – і гэта толькі некалькі прыкладаў. Акрамя гэтага, дэмакратыя адступае, а грамадзянская прастора скарачаецца па ўсім свеце.
На гэтым фоне новы План дзеянняў пакліканы:
- узмацняць сродкі абароны і пашырэння правоў і магчымасцяў праваабаронцаў;
- прасоўваць правы жанчын і гендэрную роўнасць;
- узмацняць працу з незалежнымі СМІ, парламентамі і грамадзянскай супольнасцю ў цэлым для супрацьдзеяння неправамернаму выкарыстанню новых тэхналогій і скарачэнню грамадзянскай і дэмакратычнай прасторы;
- надаваць увагу сувязі паміж экалагічнымі праблемамі і правамі чалавека і прасоўваць правы на здароўе і доступ да прадуктаў харчавання, вады, адукацыі;
- выкарыстоўваць магчымасці і адказваць на выклікі, якія ствараюцца новымі тэхналогіямі, такімі як штучны інтэлект;
- абараняць і ўмацоўваць свабоду СМІ;
- інвеставаць у стратэгічныя камунікацыі і публічную дыпламатыю, каб аб'яднаць намаганні па ўсім свеце.
Цяпер план будзе перададзены на зацвярджэнне Савету і ўнесены ў Еўрапейскі парламент.