This isn't an official website of the European Union

Правы чалавека і дэмакратыя: новы План дзеянняў для новых выклікаў

25.03.2020

Еўрапейская камісія прыняла новы План дзеянняў па правах чалавека і дэмакратыі – амбіцыйную дарожную карту, закліканую зрабіць свет больш справядлівым, плюралістычная і бяспечным.

«Крызісныя сітуацыі, такія як пандэмія каранавіруса, ва ўмовах якой мы зараз жывем, ствараюць асаблівыя выклікі для эфектыўнай рэалізацыі і абароны правоў чалавека і падвяргаюць выпрабаванню функцыянаванне нашых дэмакратый. Гэта магчымасць для Еўропы адстойваць свае каштоўнасці і інтарэсы», – сказаў Высокі прадстаўнік і намеснік Старшыні Камісіі Жазэп Барэль, які падпісаў План дзеянняў.

https://twitter.com/JosepBorrellF/status/1242790846040281088

План дзеянняў вызначае ключавыя прыярытэты, якія спрыяюць дасягненню агульнай мэты: вырашэнню праблем і фармаванню стратэгічнай культуры, якая базуецца на правах чалавека і дэмакратыі – аснове трывалага грамадства.

  • Абараняць і пашыраць правы і магчымасці людзей;
  • будаваць устойлівыя, інклюзіўныя і дэмакратычныя грамадствы;
  • прасоўваць глабальную сістэму правоў чалавека і дэмакратыі;
  • выкарыстоўваць магчымасці і адказваць на выклікі новых тэхналогій;
  • дамагацца вынікаў, працуючы разам.

У рамках папярэдняга Плана дзеянняў ЕС дамогся значных поспехаў у абароне і зацвярджэнні фундаментальных правоў ва ўсім свеце: за апошнія пяць гадоў больш за 30 000 праваабаронцаў атрымалі абарону; колькасць выпадкаў пакарання смерцю знізілася на 58%; ЕС назіраў за выбарамі ў больш чым 60 краінах, што спрыяла ўмацаванню дэмакратычных інстытутаў і даверу грамадскасці да выбарчых працэсаў; палажэнні пра захаванне правоў чалавека і працоўных канвенцый сістэматычна ўключаліся ў гандлёвыя пагадненні ЕС.

Тым не менш, бягучыя лічбы паказваюць неабходнасць далейшых дзеянняў у глабальным маштабе. Толькі у 2019 годзе 300 праваабаронцаў былі забітыя, у 79 краінах смяротнае пакаранне ўсё яшчэ існуе, і каля 70 краін лічаць аднаполыя адносіны злачынствам – і гэта толькі некалькі прыкладаў. Акрамя гэтага, дэмакратыя адступае, а грамадзянская прастора скарачаецца па ўсім свеце.

На гэтым фоне новы План дзеянняў пакліканы:

  • узмацняць сродкі абароны і пашырэння правоў і магчымасцяў праваабаронцаў;
  • прасоўваць правы жанчын і гендэрную роўнасць;
  • узмацняць працу з незалежнымі СМІ, парламентамі і грамадзянскай супольнасцю ў цэлым для супрацьдзеяння неправамернаму выкарыстанню новых тэхналогій і скарачэнню грамадзянскай і дэмакратычнай прасторы;
  • надаваць увагу сувязі паміж экалагічнымі праблемамі і правамі чалавека і прасоўваць правы на здароўе і доступ да прадуктаў харчавання, вады, адукацыі;
  • выкарыстоўваць магчымасці і адказваць на выклікі, якія ствараюцца новымі тэхналогіямі, такімі як штучны інтэлект;
  • абараняць і ўмацоўваць свабоду СМІ;
  • інвеставаць у стратэгічныя камунікацыі і публічную дыпламатыю, каб аб'яднаць намаганні па ўсім свеце.

Цяпер план будзе перададзены на зацвярджэнне Савету і ўнесены ў Еўрапейскі парламент.


Глядзіце таксама