Генеральны рэгламент аб ахове персанальных дадзеных

Гэты рэгламент – надзвычай важная мера, якая накіравана на ўмацаванне асноўных правоў грамадзян у эпоху лічбавых тэхналогій і на стымуляванне бізнесу шляхам спрашчэння правілаў для кампаній, якія працуюць на адзіным лічбавым рынку. Адзінае заканадаўства таксама ліквідуе існуючую фрагментарнасць і затратныя адміністрацыйныя бар'еры. Асноўная ўвага ў рэгламенце надаецца:
- умацаванню правоў грамадзян;
- умацаванню ўнутранага рынку ЕС;
- забеспячэнню строгага выканання правілаў;
- спрашчэнню міжнароднай перадачы персанальных даных; і
- ўкараненню міжнародных стандартаў аховы персанальных дадзеных.
Змены забяспечаць для грамадзян большы кантроль над іх персанальнымі дадзенымі і спросцяць доступ да іх. Змены маюць на мэце гарантаваць, што персанальныя дадзеныя грамадзян абаронены – незалежна ад таго, куды яны адпраўлены, дзе яны апрацоўваюцца альбо захоўваюцца, – нават за межамі ЕС, як гэта часта бывае ў выпадку выкарыстання сеткі Інтэрнэт.
Падрабязней (на англійскай мове):
The GDPR: new opportunities, new obligations
Get ready: Seven steps for business