Каранавірус: абнаўленні ад Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў
Разам супраць COVID-19
Думкі ўсіх людзей у Еўропе і свеце звернуты на барацьбу з успышкай COVID-19 і ліквідацыю наступстваў выкліканага ёй крызіса. Еўрапейскі саюз падтрымлівае гэтыя намаганні па ўсіх напрамках. Абнаўленні публікуюцца на спецыяльнай старонцы Еўрапейскай камісіі. Карыстаючыся нагодай, мы дзякуем усім людзям свету, хто нястомна працуе, каб стрымаць пандэмію, і клапоціцца пра тых, хто мае ў гэтым патрэбу.