This isn't an official website of the European Union

Беларусь: заява прэс-сакратара аб вызваленні некаторых палітвязняў

22.08.2024 EEAS Press Team

Еўрапейскі саюз прымае да ўвагі вызваленне ў Беларусі некалькіх палітвязняў, асуджаных за ўдзел у мірных акцыях пратэсту пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Мы падзяляем палёгку і радасць вызваленых людзей і іх сем'яў.

Мы таксама адзначаем, што некаторым з вызваленых вязняў была неабходна тэрміновая медыцынская дапамога, і заклікаем улады забяспечыць належную медыцынскую дапамогу ўсім зняволеным.

ЕС працягвае заклікаць беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных, якія часта знаходзяцца ў небяспечных для жыцця ўмовах. У Беларусі застаюцца больш за 1300 палітвязняў, у тым ліку Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, Марыя Калеснікава, Мікалай Статкевіч, Максім Знак і Віктар Бабарыка, якія ўжо больш за 18 месяцаў пазбаўленыя магчымасці камунікацыі са знешнім светам.

Peter Stano
Lead Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)460 75 45 53
Pedro FONSECA MONIZ
Press Officer for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)2 291 38 76
+32 (0)460 76 14 96