This isn't an official website of the European Union

Энергетычнае балансаванне Еўропы

Еўропа перажывае ідэальны шторм: цэны на энерганосьбіты растуць, эканамічны рост скарачаецца, набліжаецца зіма. Крэмль выкарыстоўвае энэргетыку як палітычную зброю. Мы павінны падрыхтавацца да магчымага адключэння газу, найперш за кошт эканоміі, дыверсіфікацыі і салідарнасці паміж намі. У той жа час мы павінны паскорыць інвеставанне ў аднаўляльныя крыніцы энергіі і правесці глабальную кампанію ў падтрымку энергаэфектыўнасці і энергазберажэння, каб забяспечыць устойлівы доступ да энергарэсурсаў для ўсіх, застаючыся ў рамках "планетарных межаў".

Калі гаворка заходзіць пра энергетыку, Еўропа сутыкаецца з дылемай: ёй неабходна знайсці баланс паміж кароткатэрміновымі мэтамі ("адвучыць" сябе ад расійскай нафты і газу і перажыць зіму) і доўгатэрміновымі, сутнасць якіх – дасягненне "вугляроднай нейтральнасці" у рамках "Зялёнага курсу". І ЕС павінен упэўніцца, што яго ўнутраны выбар не супярэчыць яго знешнім абавязацельствам. Няма сэнсу прытварацца, што гэта можна зрабіць лёгка, танна і без кампрамісаў. Але гэта магчыма, калі мы будзем сур'ёзна інвеставаць у сістэму энергазберажэння і аднаўляльныя крыніцы энергіі і праяўляць салідарнасць як у сябе дома, так і ва ўсім свеце.

Кароткатэрміновы імператыў

Зіма прыходзіць кожны год, але сёлетняя абяцае быць асаблівай. Існуе рэальная нявызначанасць у пытаннях, ці будзе ў ЕС дастаткова газу (г.зн. аб'ёму) і ці будзе ён даступны (па якой цане). У той час як цэны на нафту знізіліся да ўзроўню, на якім яны былі ў пачатку вайны ва Украіне, цэны на газ больш чым у чатыры разы перавышаюць цэны канца лютага і амаль у дзесяць разоў – цэны, якія былі год таму.

Мы ведаем прычыну. Рост цэн на энерганосьбіты пачаўся не 24 лютага, аднак, як і ў многіх іншых пытаннях, агрэсія Расіі значна пагоршыла сітуацыю. Расія выкарыстоўвае энергетыку як зброю: яна ўжо спыніла альбо зменшыла пастаўкі ў 12 краін-членаў ЕС, відавочна парушыўшы ўмовы кантракта. На мінулым тыдні яна скараціла пастаўкі па газаправодзе "Паўночны паток" да 20% ад яго звычайнай магутнасці. Ствараючы дэфіцыт і выклікаючы нервовасць на рынку, Расея гарантуе менавіта той рост цэн, з якога яна здабывае выгаду. Мы павінны падрыхтавацца да ўсіх сцэнароў, у тым ліку да таго, пры якім Расея цалкам спыніць пастаўкі ў любы момант па сваім вырашэнні.

Нам ужо атрымалася вырашыць праблему, звязаную з агульным зніжэннем долі імпарту расейскага газу з 40% у пачатку года да прыкладна 20% на сённяшні дзень.

Нам ужо ўдалося вырашыць праблему, звязаную з агульным зніжэннем долі імпарту расійскага газу з 40% у пачатку года да прыкладна 20% на сённяшні дзень, у асноўным за кошт закупкі большага аб'ёму звадкаванага прыроднага газу, доля якога ў спажыванні газу падвоілася з 19% да 37 %. Мы таксама дасягнулі прагрэсу ў пытанні закупкі большага аб'ёму трубаправоднага газу з Нарвегіі, Алжыра і Азербайджана. У ліпені я быў сустаршынёй Савета па супрацоўніцтве ЕС-Азербайджан, дзе мы віталі нядаўняе падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні па стратэгічным партнёрстве ў галіне энергетыкі. У доўгатэрміновай перспектыве мы можам чакаць большага прагрэсу ў нашым імкненні дабіцца дыверсіфікацыі. Але суровая праўда ў тым, што ў выпадку з гэтай зімой мы набліжаемся да гранічных паказчыкаў тых дадатковых аб'ёмаў газу, якія мы можам купіць з нерасійскіх крыніц. Такім чынам, асноўная частка газу павінна быць атрымана за рахунак эканоміі энергіі, т.е. скарачэнні попыту.

Скарачэнне спажывання газу ў ЕС на 15%

Па ацэнках экспертаў Bruegel, а таксама экспертаў Камісіі, каб вытрымаць поўнае спыненне паставак з Расіі, неабходна ў цэлым скараціць спажыванне газу ў ЕС на 15%. Вядома, існуюць значныя адрозненні паміж краінамі ЕС у тым, наколькі высокая для іх рызыка спынення паставак з Расіі і наколькі яны ўразлівыя ў гэтым пытанні. 26 ліпеня Савет ЕС прыняў важны комплекс мер. Яго галоўны пункт – агульная мэта па эканоміі газу ў памеры 15%. Але пры гэтым будуць улічвацца розныя абставіны ў той ці іншай краіне, напрыклад, ступень развіцця інфраструктуры, якая злучае асобныя дзяржавы з іх суседзямі, і прыкладаныя намаганні. Пакуль гэта добраахвотная мэта, але калі акалічнасці таго запатрабуюць, краіны-члены ЕС могуць прыняць рашэнне, паводле якога эканомія стане абавязковай.

Па сутнасці, размова ідзе аб тым, як мы можам падрыхтавацца да суровай зімы і забяспечыць нашу салідарнасць, падзяляючы паміж сабой рызыкі і рэсурсы. Нам неабходна развiваць рэальны Энергетычны саюз.

Па сутнасці, размова ідзе аб тым, як мы можам падрыхтавацца да суровай зімы і забяспечыць нашу салідарнасць, падзяляючы паміж сабой рызыкі і рэсурсы. Для нас, еўрапейцаў, гэта знаёмая дыскусія: мы прайшлі такі шлях у пачатку пандэміі. Спачатку тэндэнцыя заключалася ў тым, што кожная краіна дзейнічала ў адзіночку, але затым, зусім правільна і паспяхова, краіны ЕС зрабілі выбар на карысць сумесных закупак вакцын, што гарантавала ўсім грамадзянам Еўрапейскага саюза роўны доступ да жыццёва важных вакцын.

Пасля таго як Расія анэксавала Крым, мы павінны былі, але не сталі развіваць сапраўдны энергетычны саюз ЕС, заснаваны на дыверсіфікацыі для зніжэння залежнасці ад Расіі і інвеставанні ў энергаэфектыўнасць і мясцовыя аднаўляльныя крыніцы энергіі, якія не наносяць шкоды клімату. На гэты раз стаўкі яшчэ вышэйшыя: мы не можам дазволіць сабе паўтарыць тую ж памылку.

Агульная карціна

Пакуль мы ў Еўропе разважаем над сваімі энергетычнымі дылемамі і засяроджваем увагу на пытаннях эканоміі, мы павінны памятаць, што для пераважнай большасці чалавецтва праблема складаецца ў тым, як атрымаць больш энергіі: па дадзеных Міжнароднага энергетычнага агенцтва, у 600 мільёнаў афрыканцаў няма надзейнай крыніцы электраэнергіі. Дэмаграфічныя і эканамічныя тэндэнцыі ясна паказваюць, што нам неабходна значна паскорыць працэс павышэння энергаэфектыўнасці і павялічыць выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі, каб задаволіць узрастаючыя патрэбы ў энергіі ва ўсім свеце і ў той жа час пазбегнуць рэзкай змены клімату. Гэта тое, чым займаецца энергетычная і кліматычная дыпламатыя ЕС на працягу многіх гадоў: устанаўленне доўгатэрміновых партнёрскіх адносін, з інвестыцыямі, тэхналогіямі і фінансаваннем. Сярод добрых прыкладаў – наша перспектыўная праца па стварэнні энергетычных партнёрстваў Just Transition спачатку з ПАР, а затым і з іншымі краінамі.

Нягледзячы на ​​нашы кароткатэрміновыя патрэбы ў выкапнёвым паліве для частковага замяшчэння паставак з Расіі, мы ніякім чынам не заахвочваем глабальнае "адраджэнне" выкапнёвага паліва.

Нягледзячы на ​​нашы кароткатэрміновыя патрэбы ў выкапнёвым паліве для частковага замяшчэння паставак з Расіі, мы ніякім чынам не заахвочваем глабальнае "адраджэнне" выкапнёвага паліва. Асабліва нам трэба не дапусціць таго, каб вытворцы выкапнёвага паліва сутыкнуліся з пагаршэннем праблемы так званых "блакаваных актываў". Менавіта таму мы таксама працуем з нашымі партнёрамі над вытворчасцю і гандлем чыстым вадародам. У яго вялікі патэнцыял стаць новай важнай крыніцай энергіі, і некаторыя з існуючых элементаў інфраструктуры, у тым ліку трубаправоды, могуць быць скарыстаны паўторна. Гэта адзін з прыярытэтаў у адпаведнасці са стратэгіяй ЕС у адносінах з краінамі Персідскага заліва, якую мы прынялі ў маі. Значная частка альтэрнатыўных патрэб ЕС у газе можа быць задаволена проста за кошт лепшага кіравання нафтагазаздабывальнымі і транзітнымі аб'ектамі, дзе, паводле ацэнак МЭА, больш за 50 млрд кубічных метраў газу губляецца ў выніку ўцечак, спальвання ці выкіду ў атмасферу. Гэта прыкладна той аб'ём, які нам неабходны для таго, каб кампенсаваць магчымае адключэнне расейскага газу. Гэта таксама прынясе значную карысць клімату.

Найлепшая энергія – тая, якая вам не патрэбна

Але ў асноўным усё ж слушна, што найлепшая энергія – тая, якая вам не патрэбна. Вось чаму эканомія энергіі і павышэнне энергаэфектыўнасці павінны быць у прыярытэце, чаго яны даўно заслугоўваюць. Мы ў ЕС пачынаем сур'ёзную працу па зніжэнні попыту. Камісія прапанавала павысіць абавязковы мэтавы паказчык энергаэфектыўнасці да 13 працэнтаў да 2030 года, разам з дадатковымі мерамі па энергазберажэнні на прамысловых прадпрыемствах, у будынках і на іншых аб'ектах.

Гэта неабходна для таго, каб перажыць наступную зіму, але гэта таксама дасць нам неабходныя кампетэнцыі для таго, каб прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці і пачаць глабальны рух за энергазберажэнне і энергаэфектыўнасць напярэдадні Генеральнай Асамблеі ААН і Канферэнцыі ААН па змене клімату (COP27) у Каіры. Мы можам запазычыць натхненне з «Метанавага абяцання» – сапраўднага дасягнення кліматычнай дыпламатыі Еўрапейскага саюза: ЕС прапанаваў яго, ЗША сталі нашымі партнёрамі, і ў выніку 110 краін падпісалі яго, што ўяўляе 70% сусветнай эканомікі. Нам патрэбна аналагічная глабальная кампанія па энергаэфектыўнасці і энергазберажэнні, і ў бліжэйшыя месяцы я буду прыкладаць намаганні для стварэння неабходнай кааліцыі.