Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй: заява Высокага прадстаўніка ад імя ЕС
Гамафобіі, біфобіі і трансфобіі няма месца ні ў Еўрапейскім саюзе, ні дзе б то ні было ў свеце. Каб ніхто не апынаўся за бортам, мы павінны засяродзіцца на барацьбе з няроўнасцю і шматлікімі формамі дыскрымінацыі, якія накладаюцца адна на адну. На роўнасць, свабоду і справядлівасць маюць права ўсе людзі, незалежна ад іх фактычнай або меркаванай сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці.
Асобы-ЛГБТІ ва ўсім свеце па-ранейшаму робяцца мішэнямі гвалту, дыскрымінацыі і стыгматызацыі. Шмат дзе асоб-ЛГБТІ не прымаюць і падвяргаюць нападкам за тое, кім яны ёсць і каго яны кахаюць. ЕС рашуча асуджае законы, якія крыміналізуюць аднаполыя зносіны па згодзе. Такія законы парушаюць міжнароднае права ў галіне правоў чалавека, рэгіянальныя прававыя інструменты і нават нацыянальныя канстытуцыі.
У Дзень барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй і кожны дзень мы заклікаем урады ўсяго свету адмяніць дыскрымінацыйнае заканадаўства, зрабіць крокі да расследавання і выкаранення злачынстваў на глебе нянавісці і мовы нянавісці, прадухіляць усе формы гвалту ў дачыненні да асоб-ЛГБТІ, а таксама прыбіраць структурныя і інстытуцыйныя бар'еры і прадузятасці, якія па-ранейшаму абмяжоўваюць удзел асоб-ЛГБТІ ў прыняцці рашэнняў і палітычных працэсах.
На фоне няўдач, якія выклікаюць трывогу, і глабальнага супраціўлення, мы вітаем тое, што ў мінулым годзе яшчэ дзве краіны дэкрыміналізавалі аднаполыя зносіны па згодзе і што ў некаторых іншых краінах суды прынялі рашэнні на карысць правоў асоб-ЛГБТІ, што дапамагае забяспечыць прававую яснасць, бяспеку і роўнае стаўленне.
ЕС працягвае працаваць з партнёрамі дзеля інклюзіўных законаў ды інклюзіўнай палітыкі. Мы вітаем, падтрымліваем і цесна супрацоўнічаем з грамадзянскай супольнасцю і абаронцамі правоў асоб-ЛГБТІ, якія па-ранейшаму часта сутыкаюцца з запалохваннем, пераследам і пагрозамі.
Інклюзіўная палітыка мяняе сітуацыю да лепшага. Мы будзем працягваць працаваць, каб будаваць, а не проста ўяўляць сабе, свет, у якім роўнасць квітнее і кожны чалавек можа рэалізаваць увесь свой патэнцыял і жыць у свабодзе і роўнасці.