Каб забяспечыць мір, ЕС трэба быць гатовым бараніцца
У мінулую сераду мы правялі нефармальную сустрэчу міністраў абароны краін ЕС па запрашэнні бельгійскага міністра, як мы робім пры кожнай ратацыі старшынства. Гэта была адна з самых насычаных і інтэнсіўных сустрэч міністраў абароны з моманту майго ўступлення на пасаду; абмеркаванне пытанняў было прамым і адкрытым.
Украіне ўжо прадастаўлена ваенная дапамога на суму 28 мільярдаў еўра
Спачатку мы паразмаўлялі пра ваенную дапамогу Украіне, якая аказваецца намі. Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў па відэасувязі распавёў нам пра апошнія падзеі на фронце і пра патрэбы Украіны. Мы перадалі краінам ЕС абноўленыя справаздачы па аказанай Украіне ад пачатку расійскай агрэсіі амаль два гады таму дапамозе. Уласнымі сродкамі і сумесна са сваімі краінамі ЕС ужо выдзеліў Украіне больш за 28 мільярдаў еўра на ваенныя патрэбы. Сума даволі вялікая.
Перад сустрэчай мы таксама запытвалі ў краін ЕС аб'ёмы ваеннай дапамогі, якія яны гатовы прадаставіць Украіне ў 2024 годзе. Адказы атрыманы яшчэ не ўсе, аднак многія нашы краіны ўжо адгукнуліся і на дадзены момант на ваенную дапамогу Украіне ў нашых бюджэтах закладзены 21 мільярд еўра. Гэта паказвае, што наша падтрымка значна актывізуецца. За адзін год мы наблізімся да сумы, выдаткаванай за два папярэднія гады гэтай вайны.
“Мы значна актывізуем сваю ваенную падтрымку Украіне. За адзін толькі 2024 год мы наблізімся да сумы, выдаткаванай за два папярэднія гады вайны на падтрымку Украіны”.
Мы таксама падвялі вынікі працы місіі ЕС па падрыхтоўцы вайскоўцаў. Мы ўжо падрыхтавалі амаль 40 000 украінскіх вайскоўцаў, як і планавалі, і дамовіліся падрыхтаваць да лета яшчэ 20 000. Да таго моманту на тэрыторыі ЕС пройдуць падрыхтоўку агулам 60 000 украінскіх вайскоўцаў. Як ведае любы военачальнік, якасная падрыхтоўка дазваляе выратаваць на полі бою шмат жыццяў.
У сакавіку 2023 года Еўрапейскі саюз і яго краіны абавязаліся за год паставіць Украіне 1 000 000 артылерыйскіх снарадаў. Па наяўных дадзеных (паўтаруся, адказы накіравалі яшчэ не ўсе краіны ЕС), да сакавіка аб'ём пастаўленых снарадаў складзе 524 000, альбо 52% ад запланаванай колькасці.
Мы ведаем, што на фронце ідуць лютыя баі, што нашым украінскім сябрам тэрмінова неабходныя боепрыпасы, а мэта яшчэ далёка не дасягнута. Аднак мы адразу разумелі, што пастаўленая летась мэта будзе вельмі маштабнай. Сярод прычын затрымкі – агульнасусветны дэфіцыт боепрыпасаў, праблемы з пастаўкамі, абмежаванасць арсеналаў і непазбежная часавая затратнасць новых інвестыцый. Я дакладна даў краінам ЕС зразумець, што рабіць трэба больш і дзейнічаць трэба хутчэй. Еўрапейскае абароннае агенцтва падпісала з еўрапейскімі вытворцамі 60 рамачных кантрактаў на сумесную закупку боепрыпасаў калібра 155 мм. У нас яшчэ ёсць рэзерв у 1,5 мільярда еўра, і я заклікаю краіны ЕС размяшчаць дадатковыя замовы.
“Да канца года Украіне перададуць яшчэ 631 000 артылерыйскіх снарадаў. Гэта значыць, што да канца 2024 года мы паставім ёй ужо больш за 1 мільён адзінак боепрыпасаў”.
Праца вядзецца. Па звестках, што паступаюць ад краін ЕС, да канца года Украіне перададуць яшчэ 631 000 артылерыйскіх снарадаў. А гэта значыць, што да канца 2024 года мы прадаставім ёй ужо больш за 1 мільён адзінак боепрыпасаў. Важна памятаць, што апроч гэтых сродкаў ад ЕС і яго краін еўрапейская абаронная прамысловасць таксама пастаўляе Украіне артылерыйскія снарады па звычайных камерцыйных кантрактах.
За два гады патэнцыял абароннага комплексу вырас на 40 %.
Еўрапейская абаронная прамысловасць вядзе актыўнае інвеставанне ў пашырэнне вытворчых магутнасцей. Па дадзеных члена Еўрапейскай камісіі Брэтана, з пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны гэтыя магутнасці ўжо выраслі на 40%. Цяпер нашы вытворчыя магутнасці па выпуску артылерыйскіх снарадаў складаюць амаль 1 мільён за год, а да канца 2024 года яны павінны дасягнуць 1,4 мільёна снарадаў за год. Гэта дазволіць папоўніць нашы арсеналы і ў той жа час прадоўжыць пастаўкі боепрыпасаў ва Украіну.
Мы таксама працягнулі абмеркаванне новага Фонду дапамогі Украіне, які я прапанаваў заснаваць у структуры Еўрапейскага фонду міру для забеспячэння доўгатэрміновай ваеннай дапамогі Украіне. У рамках ЕФМ мы пакуль у асноўным падтрымліваем ваенную дапамогу Украіне з існуючых арсеналаў краін ЕС. Праз Фонд дапамогі Украіне ж мяркуецца ў асноўным рабіць новыя сумесныя закупкі краін ЕС у еўрапейскай абароннай прамысловасці, паралельна мы працягнем навучаць і экіпіраваць украінскіх вайскоўцаў у рамках Місіі ЕС па ваеннай дапамозе Украіне. Мая прапанова была ўспрынята міністрамі вельмі добразычліва. У чацвер яе таксама абмеркавалі лідары ЕС. Цяпер трэба актывізаваць працу па заснаванні Фонду да пачатку сакавіка. Час губляць нельга.
Новая стратэгія абароннай прамысловасці ЕС
Для ўмацавання прамыслова-тэхналагічнай базы абароннага сектара трэба перайсці з рэжыму экстранага рэагавання, у якім мы жывем апошнія два гады, у больш доўгатэрміновы рэжым. На сваім пасяджэнні ў снежні Еўрапейскі савет заклікаў мяне як Высокага прадстаўніка Еўрапейскага саюза, а таксама Еўрапейскую камісію аператыўна прадставіць сумесную новую стратэгію абароннай прамысловасці ЕС па ўзгадненні з Еўрапейскім абаронным агенцтвам. На сустрэчы абмяркоўваліся яе першыя элементы, і праз некалькі тыдняў новая стратэгія будзе прадстаўлена. Еўрапейцам трэба зразумець, што зараз мы жывем у вельмі небяспечным свеце, і каб супрацьстаяць гэтым выклікам, трэба ўмацаваць прамыслова-тэхналагічную базу нашай калектыўнай абароны.
Новая марская абаронная місія ЕС у Чырвоным моры "Аспідэс"
Нарэшце, у прысутнасці партнёраў з ААН і НАТА, а таксама прадстаўніка Еўрапейскага парламента мы абмеркавалі сітуацыю ў Чырвоным моры і Сахелі. У Чырвоным моры мы хутка запусцім новую марскую місію "Аспідэс" (што на старажытнагрэцкай мове азначае "шчыт"). Гэта будзе цалкам абаронная аперацыя па абароне гандлёвых суднаў у Чырвоным моры шляхам павышэння сітуацыйнай дасведчанасці ў моры і суправаджэння судоў для папярэджання нападаў. Місія не мае на ўвазе аперацый на сушы. Наша мэта — запусціць яе не пазней за наступнае паседжанне Савета па замежных справах 19 лютага. Я цалкам ксведамляю тэрміновасць гэтай задачы, і гэта аперацыя стане адной з найбольш аператыўна разгорнутых за ўсю гісторыю рэалізацыі нашай агульнай палітыкі абароны і бяспекі.
Што ж да Сахеля, то трэба адаптавацца да новай рэальнасці на месцах. Малі, Нігер і Буркіна-Фасо выйшлі з ЭКАВАС, а пасля скасавання адпаведных прававых дамоўленасцяў нігерскай хунтай наша місія ваеннага партнёрства была адклікана з Нігера. Мы рыхтуемся да чэрвеня вывесці адтуль і грамадзянскую місію. У бліжэйшыя тыдні мы прымем рашэнні па ваеннай місіі ў Малі, паўнамоцтвы якой заканчваюцца ў маі. На наступным пасяджэнні Савета па замежных справах мы прадставім новыя, індывідуалізаваныя падыходы да адносін з краінамі Сахеля, у тым ліку ў галіне бяспекі і абароны.
Масла і гарматы
Я ведаю, што сацыяльна-эканамічная сітуацыя ва ўсіх еўрапейскіх краінах зараз напружаная. І выдатна разумею, што ў такім становішчы можа быць складана павялічваць ваенныя выдаткі на падтрымку Украіны, папаўняць арсеналы, нарошчваць абарончы патэнцыял і ўмацоўваць абарончую прамысловасць. Аднак менавіта гэта трэба рабіць, калі мы хочам падтрымліваць сваю бяспеку і апярэджваць любыя спробы агрэсіі ва ўсё больш напружаным геапалітычным становішчы. Усё, і сам я ў тым ліку, заўсёды аддаюць перавагу маслу перад гарматамі, але без дастатковай колькасці гармат мы можа неўзабаве пазбавіцца і масла. "Si vis pacem, para bellum". Хочаш міру - рыхтуйся да вайны.
MORE FROM THE BLOG
“A Window on the World” – by HR/VP Josep Borrell
Blog by Josep Borrell on his activities and European foreign policy. You can also find here interviews, op-eds, selected speeches and videos.