Заява Высокага прадстаўніка ЕC ад імя Еўрапейскага саюза ў сувязі з атакамі супраць Ізраіля
Еўрапейскі саюз заклікае да неадкладнага спынення гэтых бессэнсоўных атак і гвалту, якія толькі яшчэ больш узмоцняць напружанасць на месцах і сур'ёзна падарвуць спадзяванні палестынскага народа на мір.
ЕС салідарны з Ізраілем, які мае права абараняць сябе ў адпаведнасці з міжнародным правам ва ўмовах такіх жорсткіх безразборлівых атак.
ЕС нагадвае аб важнасці працы па дасягненні трывалага і ўстойлівага міру шляхам надання новага імпульсу намаганням у межах блізкаўсходняга мірнага працэсу.