Заява Высокага прадстаўніка/віцэ-прэзідэнта Каі Калас і Камісара па пытаннях пашырэння Марты Кос аб фіктыўных прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі
Сённяшнія фіктыўныя выбары ў Беларусі не з'яўляюцца ні свабоднымі, ні справядлівымі. Народ Беларусі заслугоўвае сапраўднага права голасу ў пытанні аб тым, хто кіруе яго краінай. Бязлітаснае і беспрэцэдэнтнае падаўленне правоў чалавека, абмежаванні палітычнага ўдзелу і доступу да незалежных СМІ ў Беларусі пазбавілі выбарчы працэс усякай легітымнасці. Мы заклікаем рэжым неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных -- больш за тысячу адвольна затрыманых, у тым ліку супрацоўніка Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза.
Рашэнне рэжыму запрасіць Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ўсяго за 10 дзён да выбараў пазбавіла гэты незалежны інстытут доступу да ключавых этапаў выбарчага працэсу. Гэта яшчэ адно сведчанне поўнай адсутнасці ў гэтых выбараў даставернасці.
З гэтых прычын, а таксама ў сувязі з удзелам рэжыму Беларусі ў агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны і яе гібрыдных атаках на суседзяў, ЕС працягне ўводзіць абмежавальныя і мэтавыя меры супраць рэжыму, адначасова аказваючы фінансавую падтрымку грамадзянскай супольнасці, дэмакратычным сілам Беларусі ў выгнанні, а таксама культуры Беларусі. Як толькі Беларусь устане на шлях дэмакратычнага пераходу, ЕС гатовы падтрымаць краіну ў стабілізацыі яе эканомікі і рэфармаванні яе інстытутаў.
Дэмакратыя патрабуе правядзення свабодных, справядлівых і празрыстых выбараў у грамадстве, дзе правы чалавека ў прыярытэце, дзе няма абмежаванняў свабод сходаў ці слова, дзе плюралістычныя СМІ могуць працаваць свабодна. У Беларусі гэта ня так. ЕС на баку народа Беларусі, і наша падтрымка ў яго імкненні да свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі як часткі мірнай і квітнеючай Еўропы непахісная.