Пра кампанію
Дні Беларусі — гэта серыя падзей, арганізаваных Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і Еўрапейскай камісіяй у супрацоўніцтве з Еўрапейскім парламентам 9-13 снежня 2024 года і прысвечаных дэмакратычнай Беларусі і народу Беларусі. З гэтай нагоды ЕС запрасіў больш за 100 прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі, грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, праваабарончых і культурніцкіх арганізацый, а таксама беларускай дыяспары і міжнародных арганізацый.
Гэтая серыя падзей – знак салідарнасці Еўрапейскага саюза з народам Беларусі. Яны прымеркаваныя да пачатку працы новага складу Еўрапейскага парламента і адбываюцца напярэдадні так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Імпрэзы дазволяць прадставіць прыклады станоўчага ўплыву падтрымкі ЕС.
ІМПРЭЗЫ
Below you will find an overview of all the events taking place as part of Belarus Days 2024.
Паказ сучаснага беларускага кіно
Паказ фільма «Радзіма», створанага незалежнымі беларускімі рэжысёрамі Аляксандрам Міхалковічам і Ганнай Бадзяка, і дыскусія з удзелам аднаго з рэжысёраў і прадстаўніка анлайн-кінатэатра VODBLISK мадэратарам якой выступіць Goethe-Institut. Кінатэатр «VODBLISK» з’яўляецца бенефіцыярам двух праектаў, якія фінансуюцца ЕС – EU4Culture i ArtPower Belarus. Арганізатар – Еўрапейская камісія пры падтрымцы праекта EU4Culture project (рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам Інстытута імя Гётэ).
Квіткі можна бясплатна забраніраваць па гэтай спасылцы для рэгістрацыі..
Дзе: Flagey, Studio 5, Place Sainte-Croix, 1050 Brussels. (Брусэль)
Калі: 9 снежня, панядзелак, 19h00 - 21h00.
Выстава #FramedInBelarus
Выстава Interwoven Spaces беларускай мастачкі Руфіны Базловай / Stitchit & Collectiv прадстаўляе арт-праект #FramedinBelarus. Праз традыцыйную беларускую вышыўку чырвонай ніткай на белым фоне праект паказвае кожнага чалавека, несправядліва асуджанага ў Беларусі, і адзначае важны перыяд беларускай гісторыі праз (між)нацыянальнае народнае мастацтва. Афіцыйнае адкрыццё выставы адбудзецца ў Міжнародны дзень правоў чалавека. Аўтары выставы прэзэнтуюць свой праект і правядуць наведнікаў у офіс дэмакратычных сіл, які будзе ператвораны ў выставачную залу, прысвечаную беларускім палітычным вязням. Наведвальнікам прапануецца даследаваць гэтую пераасэнсаваную прастору і напроўст узаемадзейнічаць з мастацкімі творамі, адкрываючы для сябе формы высакароднага пратэсту і мастацкай салідарнасці. Выставу арганізуе Еўрапейская камісія пры падтрымцы праекта EU4Culture рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам Інстытута імя Гётэ).
Уваход вольны, без рэгістрацыі.
Дзе: Місія дэмакратычнай Беларусі, Rue de la Science 23, Brussels
Калі: 10 снежня, аўторак 17h30-19h30.
Мастакі таксама правядуць майстар-клас, дзе ўдзельнікі больш даведаюцца пра праект і навучацца вышываць крыжыкам. Удзел патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Максімальная колькасць удзельнікаў - 16. Калі ласка, запоўніце рэгістрацыйную форму. .
Дзе: Місія дэмакратычнай Беларус Rue de la Science 23, Brussels
Калі: 8 снежня, нядзеля, 13:00-16:00
Кансультатыўная група ЕС з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі
4-я сустрэча Consultative Group, фармату кансультацый, заснаванага Высокім прадстаўніком Жазэпам Барэлем у чэрвені 2023 года. Гэтая закрытая сустрэча пад старшынствам Выканаўчага дырэктара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Міхаэля Зіберта і Святланы Ціханоўскай пры ўдзеле Еўрапейскай камісіі будзе прысвечана абмену інфармацыяй пра сітуацыю ў краіне і падтрымку Еўрапейскім саюзам будучай дэмакратычнай Беларусі.
Дзе: Еўрапейская служба знешніх дзеянняў
Калі: 11 снежня, серада (сустрэча за закрытымі дзвярыма)
Выстава, прысвечаная палітычным зняволеным
Выстава твораў і лістоў палітычных зняволеных Беларусі «Галасы з турмы. Мастацтва як супраціў: малюнкі і лісты палітвязняў Беларусі.» Выстава арганізавана Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў сумесна з беларускімі партнёрамі – прадстаўніцтвам Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні, дабрачынным фондам BySOL, фондам “Краіна для жыцця” ды ініцыятывай “Галасы праз межы”. Выстава складаецца з малюнкаў і лістоў палітычных вязняў – і знакамітых, і невядомых свету. Кожны плакат распавядае гісторыю вязня, які нават за кратамі працягвае свой супраціў.
Дзе: Еўрапейская служба знешніх дзеянняў
Калі: адкрыццё ў сераду, 11 снежня, а 16:00 (толькі па запрашэннях)
Музычны вечар
Музычны вечар высокага ўзроўню прадставіць два музычныя выступы – беларускага акардэаніста Ягора Забелава і Вольнага хору, пасля якіх адкрыецца фотавыстава беларускага мастака Аляксандра Кот-Зайцава, прысвечаная пачуццю дома ў досведзе беларусаў, вымушаных жыць у эміграцыі. Мастакі з’яўляюцца бенефіцыярамі двух праектаў, што ажыццяўляюцца на сродкі ЕС – EU4Culture i ArtPower Belarus. Імпрэза арганізаваная Еўрапейскай камісіяй пры падтрымцы праекта EU4Culture (рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам Інстытута імя Гётэ).
Дзе: Flagey, Studio 1, Place Sainte-Croix, 1050 Brussels (Брусэль)
Калі: 11 снежня, серада (толькі па запрашэннях)
Выстава “Нязломныя”
Выстава на адкрытым паветры, прысвечаная пецярым зняволеным праваабаронцам Праваабарончага цэнтра “Вясна” — Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку. Выставу адкрыюць старшыня Дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўская, лідар дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская і Марына Кастылянчанка з Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Інсталяцыі застануцца ў Бруселі да 20 снежня 2024 года.
Дзе: Эспланада Еўрапейскага парламента
Калі: адкрыццё ў чацвер, 12 снежня, 8:45
Канферэнцыя высокага ўзроўню
Канферэнцыя пад назвай «Разам з народам Беларусі», арганізаваная сумесна Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і Еўрапейскім парламентам у супрацоўніцтве з Еўрапейскай камісіяй, каб прадэманстраваць нязменную падтрымку народа Беларусі з боку ЕС, асвятліць становішча палітычных зняволеных і абмеркаваць шляхі да дэмакратычнай будучыні ў Беларусі. Канферэнцыя мае на мэце даслаць выразны сігнал салідарнасці, сабраўшы разам лідараў ЕС, міжнародных партнёраў, аналітычныя цэнтры і прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці.
Дзе: Еўрапейскі парламент, Rue Wiertz 60, Brussels (Брусэль)
Дата: 12 снежня, чацвер (па запрашэннях)
Conference: Recovering Democratic Institutions Of Belarus - Pathways For Future Reforms
Conference organized by International IDEA in partnership with MEP Dr Dainius Zalimas. Opening remarks will be delivered by Ms Sviatlana Tsikhanouskaya, leader of the democratic forces of Belarus.
Venue: European Parliament
Date: Wednesday, 11th December (by invitation only)
Іншыя імпрэзы
Please see below a list of other events which are taking place during Belarus Days 2024
Канферэнцыя: Аднаўленне Дэмакратычных Інстытутаў Беларусі — Шляхі Для Будучых Рэформ
Канферэнцыя, арганізаваная International IDEA (Міжнародным інстытутам у падтрымку дэмакратыі ды правядзення выбараў) у партнёрстве з дэпутатам Еўрапейскага парламента доктарам Дайнюсам Жалімасам. Уступнае слова прамовіць лідар дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская.
Дзе: Еўрапейскі парламент
Калі: серада, 11 снежня (толькі па запрашэннях)
Паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт» у Еўрапейскім парламенце
Кінапрагляд арганізаваны дэпутатам Еўрапейскага парламента Расай Юкнявічэне і кампаніяй Roast Beef Productions. Уступнае слова прамовіць дэпутат Еўрапейскага парламента Ондржэй Коларж. Пасля прагляду адбудзецца дыскусія з удзелам Святланы Ціханоўскай і здымачнай групай.
Дзе: SPINELLI 3E2 European Parliament, Brussels (Брусель)
Калі: 10 снежня, аўторак, 18:30-21:00
You can register here.
Паказ фільма “7 СІМПТОМАЎ БЕЛАРУСКАСЦІ” ў Місіі дэмакратычных сіл
Кінапрагляд арганізаваны Фондам імя Конрада Адэнаўэра.
Дзе: Місія дэмакратычнай Беларусі, Rue de la Science 23
Калі: 12 снежня, чацвер, 17:00 (па запрашэннях)
Экспертная дыскусія аб супрацьдзеянні дэзінфармацыі напярэдадні так званых прэзідэнцкіх выбараў
Экспертная дыскусія, арганізаваная супольна Еўрапейскім эканамічным і сацыяльным камітэтам і Еўрапейскім фондам у падтрымку дэмакратыі ў партнёрстве з Прэс-клубам Беларусь.
Дзе: Еўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт
Калі: пятніца, 13 снежня (толькі па запрашэннях)
Форум «Еўрапейская Беларусь»
Семінар, прысвечаны сітуацыі ў Беларусі ды ключавым выклікам у сферы бяспекі для Беларусі і рэгіёна, арганізаваны Стакгольмскім цэнтрам усходнееўрапейскіх даследаванняў (SCEEUS) і Уорыкскім украінска-беларускім хабам пры Уорыкскім унівэрсытэце.
Дзе: Місія дэмакратычнай Беларусі, Rue de la Science 23, Brussels
Калі: 13 снежня, пятніца, 9.30-14.30 (па запрашэннях)
ПАДТРЫМКА НАРОДА БЕЛАРУСІ З БОКУ ЕС
European Union, 2024
Пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года і наступных рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі ў адносінах да ўдзельнікаў мірных пратэстаў і грамадства Еўрапейскі саюз адмовіўся прызнаць легітымнасць Лукашэнкі як кіраўніка дзяржавы. ЕС асудзіў рэпрэсіі і прыпыніў адносіны з уладамі Беларусі. З 24 лютага 2022 года адносіны паміж ЕС і Беларуссю пагоршыліся далей з-за саўдзелу рэжыму ў ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі кіруецца высновамі Савета ад 12 кастрычніка 2020 года i 19 лютага 2024 года.
Па выніках перагляду адносін паміж ЕС і Беларуссю пасля 2020 года і ў святле саўдзельніцкай ролі рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны з 2022 года, ЕС спыніў сваю падтрымку дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў Беларусі і перанакіраваў яе на карысць народа Беларусі. Гэтая падтрымка размяркоўваецца ў шасці ключавых сектарах: грамадзянская супольнасць, правы чалавека, незалежныя СМІ, адукацыя, культура і малы і сярэдні бізнес у выгнанні. Усяго з 2020 года на падтрымку народа Беларусі было мабілізавана каля 140 мільёнаў еўра.
The EU strongly supports the democratic forces in Belarus. We stand together against an oppressive regime and an accomplice in Russia's war.
Ursula von der Leyen, President of the European Commission, 17 February 2023
ЕС моцна падтрымлівае дэмакратычныя сілы Беларусі. Мы разам выступаем супраць рэпрэсіўнага рэжыму і саўдзельніка ў вайне Расіі.
Урсула фон дэр Ляен, старшыня Еўрапейскай камісіі
The people of Belarus must live in freedom. Free from autocracy. Free from oppression. The values that underpin your struggles bind us together as Europeans. We stand with the democratic forces of Belarus.
Roberta Metsola, President of the European Parliament, 13 September 2023.
Народ Беларусі павінен жыць вольна. Без аўтакратыі. Без прыгнёту. Каштоўнасці, якія ёсць падмуркам вашай барацьбы, звязваюць нас як еўрапейцаў. Мы разам з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Раберта Мецола, старшыня Еўрапейскага парламента
The destiny of Belarus should be decided by its people and them alone.
Josep Borrell, EU High Representative for Foreign Affairs, 22.09.2020, HRVP blog post.
Лёс Беларусі павінен вырашаць яе народ і толькі ён
Жазэп Барэль, Высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах