This isn't an official website of the European Union

Дзень правоў чалавека: заява Высокага прадстаўніка ЕС Каі Калас ад імя Еўрапейскага cаюза

10.12.2024
Брусэль

У Дзень правоў чалавека Еўрапейскі саюз зноў пацвярджае сваю непарушную адданасць  глабальнай справе забеспячэння, абароны і рэалізацыі правоў усіх людзей, дзе б яны ні знаходзіліся. Сёлетняе крэда – «Нашы правы, наша будучыня, проста зараз»  – падкрэслівае неабходнасць абароны правоў і свабод для пабудовы справядлівай, устойлівай будучыні, у якой ніхто не будзе адчуваць сябе пакінутым.

Правы чалавека - гэта юрыдычныя, маральныя, выканальныя гарантыі, універсальныя для ўсіх людзей. Яны з’яўляюцца неадменнай умовай забеспячэння чалавечай годнасці, роўнасці, дэмакратыі, міру і устойлівага развіцця. Мір і росквіт, а таксама дасягненне мэт устойлівага развіцця непарыўна звязаныя з захаваннем прынцыпу вяршэнства права і ўсіх правоў чалавека.

Сёння, як ніколі раней, мы сутыкаемся з узброенымі канфліктамі, гуманітарнымі крызісамі, кліматычнымі катастрофамі, беспакаранасцю, ростам няроўнасці, а таксама вельмі шмат дзе гендэрнай няроўнасцю. Міжнародны парадак, заснаваны на правілах, у цэнтры якога правы чалавека, застаецца незаменным. Агрэсія Расіі супраць Украіны, як і канфлікты на Блізкім Усходзе, у Судане ды дзе б то ні было вядуць за сабой жахлівыя наступствы з пункту гледжання магчымасцяў для мірнага насельніцтва, асабліва жанчын і дзяцей, рэалізоўваць свае правы.

Мір - гэта не проста адсутнасць вайны. Ён патрабуе штодзённай працы, няўхільнай адданасці, забеспячэння правоў чалавека, роўнасці, адсутнасці дыскрымінацыі. Ён патрабуе правасуддзя і дэмакратыі. Правы чалавека неабходныя ўсюды і заўсёды, у тым ліку падчас канфлікту ці крызісу. Каштоўныя і доўгатэрміновыя перамены дасягаюцца толькі дзякуючы нястомнай барацьбы за правы чалавека, супрацоўніцтва глабальных актараў, пашырэння магчымасцей моладзі як рухавіка перамен, а таксама практычнай падтрымкі кожнага чалавека ў рэалізацыі яго правоў. ЕС нязменна падтрымлівае праваабаронцаў, грамадзянскую супольнасць, журналістаў і супрацоўнікаў СМІ, а таксама ўсіх, хто заклікае да міру, праўды, правасуддзя і адказнасці.

З поўнай прыхільнасцю Статуту ААН і Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, з новым імпульсам "Пакта ў імя будучыні" ЕС далучаецца да ААН, Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, а таксама сваіх партнёраў па ўсім свеце ў закліку да ўсіх дзяржаў шанаваць і выконваць свае абавязацельствы ў галіне правоў чалавека. Мы адзначаем 75-годде Савета Еўропы, і Еўрапейскі саюз захоўвае намер далучыцца да Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека.

ЕС працягне заахвочваць і абараняць правы ўсіх людзей паўсюль - Вашы правы, Вашу будучыню, проста зараз і заўсёды.