Відэазварот Высокага Прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля ў сувязі з успышкай каранавіруса

Успышка каранавіруса, абвешчаная Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэміяй, з'яўляецца велізарным глабальным крызісам, які закранае ўсіх нас.
Я вельмі ўдзячны за адказныя адносіны нашых грамадзян і глыбока ўражаны актыўнай пазіцыяй розных ключавых суб'ектаў нашага грамадства, у прыватнасці нашых супрацоўнікаў аховы здароўя.