Беларусь: заява Высокага прадстаўніка адносна апошняй хвалі ператрусаў і палітычных затрыманняў
Еўрапейскі саюз самым рашучым чынам асуджае апошнюю хвалю рэпрэсій супраць былых палітычных зняволеных, якія застаюцца ў Беларусі, а таксама сваякоў палітычных зняволеных. Сілавы апарат рэжыму правёў ператрусы ў больш за 100 чалавек, многія з якіх былі затрыманы.
Рэжым Лукашэнкі працягвае выкарыстоўваць сваю вартую асуджэння тактыку запалохвання і рэпрэсій супраць сваіх крытыкаў і патэнцыйных палітычных апанентаў напярэдадні «выбараў», прызначаных на люты.
Мы заклікаем улады Беларусі ўстрымлівацца ад любых далейшых рэпрэсій і гвалту, накіраваных супраць беларускага народа, і выконваць міжнародныя абавязальніцтвы Беларусі ў галіне правоў чалавека, у тым ліку шляхам неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх адвольна затрыманых і спынення злоўжывання судовым пераследам.
ЕС салідарны з народам Беларусі і будзе працягваць падтрымліваць яго на шляху да пабудовы незалежнай і дэмакратычнай краіны. Беларускія грамадзяне заслугоўваюць права быць прадстаўленымі тымі, каго яны свабодна выбіраюць на празрыстых, свабодных і справядлівых выбарах.