This isn't an official website of the European Union

Беларусь: Высокі прадстаўнік ЕС, віцэ-прэзідэнт Жазэп Барэль заснаваў новую Кансультатыўную групу з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю

29.06.2023 EEAS Press Team

Высокі прадстаўнік ЕС, віцэ-прэзідэнт Жазэп Барэль абвясціў пра пачатак працы новай Кансультацыйнай групы Еўрапейскага саюза і дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі, у прысутнасці Святланы Ціханоўскай ды іншых вядомых дзеячаў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці Беларусі.

У якасці пляцоўкі для дыялогу паміж ЕС і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі Кансультатыўная група будзе забяспечваць абмен інфармацыяй пра сітуацыю ў краіне і садзейнічаць фармаванню далейшых захадаў ЕС у падтрымку свабоднай, суверэннай і дэмакратычнай Беларусі. Падчас сённяшняй першай сустрэчы ў Бруселі прадстаўнікі ЕС і Беларусі абмяняліся меркаваннямі пра пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, у тым ліку пра ўмовы, у якіх апынаюцца палітычныя зняволеныя ды іх сем'і, а таксама пра мэты і патрэбы дэмакратычных сіл.

Удзельнікі асудзілі саўдзел Беларусі ў агрэсіўнай вайне Расеі супраць Украіны, у тым ліку ўзмацненне ядзернай рыторыкі рэжыму, што надалей пагражаюць суверэнітэту краіны.

На палях мерапрыемства Высокі прадстаўнік Жазэп Барэль правёў двухбаковую сустрэчу са Святланай Ціханоўскай. На фоне ўзмацнення гвалту і рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі Высокі прадстаўнік зноў пацвердзіў нязменную падтрымку Еўрапейскім саюзам усіх тых, хто мужна выступае за свабодную, незалежную і дэмакратычную Беларусь.

З часу сфальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года, ЕС выдзеліў больш за 100 мільёнаў еўра на падтрымку народа Беларусі, у тым ліку праваабарончых арганізацый, грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, устаноў культуры, а таксама малых і сярэдніх прадпрыемстваў. ЕС па-ранейшаму гатовы актываваць комплексны план у падтрымку дэмакратычнай Беларусі аб'ёмам 3 мільярды еўра, як толькі Беларусь стане на шлях да дэмакратычнага пераўтварэння.

Nabila Massrali
Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0) 2 29 88093
+32 (0) 460 79 52 44
Zoi Muletier
Press Officer for Neighbourhood and Enlargement/Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)2 29-94306
+32 (0)460794306