This isn't an official website of the European Union

Адкрыты ліст да журналістаў ды медыяменеджараў, зняволеных у Беларусі, ад Эймана Гілмара, Спецыяльнага прадстаўніка ЕС па правах чалавека

21 траўня адзначаецца Дзень палітычных зняволеных у Беларусі.

Шаноўныя беларускія журналісты і працаўнікі СМІ,

У гэты дзень мы ўспамінаем Вітольда Ашурка і заклікаем да расследавання абставін і прычыны яго смерці ў турме.

Таксама Еўрапейскі саюз памятае пра вашае зняволенне і вашыя пакуты. Мы хацелі б запэўніць вас, што мы працягваем пры кожнай магчымасці звяртаць увагу да ўсіх, хто зняволены ў Беларусі за выкананне сваёй працы журналіста ці за выказванні пра палітычную сітуацыю ў Беларусі.

На працягу апошніх некалькіх месяцаў мы звяртаем увагу ўлад Беларусі і ўсяго свету на цяжкія ўмовы ўтрымання, у якіх вы знаходзіцеся.

Мы зноў заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітзняволеных. Ваша працяглае турэмнае зняволенне дэманструе не сілу рэжыма Лукашэнкі, а яго слабасць, бо такі рэжым баіцца праўды і не можа існаваць разам са свабодай слова.

Я ўсведамляю, як цяжка вам, вашым сем’ям і сябрам. Я хачу, каб вы ведалі, што ваша еўрапейская сям’я падтрымлівае вас у імкненні да дэмакратыі. Я ўпэўнены, што гэтыя намаганні будуць паспяховымі.

Зычу вам усяго найлепшага і запэўніваю, што мы працягнем прыкладаць намаганні, каб абараніць вашу свабоду.

З павагай,

Эйман Гілмар,

Спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека