ЕС – моцны голас на 50-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (вытрымкі)
У Жэневе з 13 чэрвеня па 8 ліпеня 2022 года адбылася 50-я сесія Савета ААН па правах чалавека.
На працягу ўсёй сесіі Еўрапейскі саюз самым рашучым чынам асуджаў неправакаваную і неапраўданую агрэсіўную вайну Расіі супраць Украіны. «Мы па-ранейшаму ў жаху ад безразборлівых нападаў на грамадзянскіх асоб і грамадзянскую інфраструктуру, у тым ліку школы, бальніцы, гандлёвыя цэнтры і чыгуначныя вакзалы. Такія метады вядзення вайны ўяўляюць сабой сур'ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права і могуць з'яўляцца ваенным злачынствам», - гаворыцца ў заяве ЕС.
ЕС таксама звярнуў увагу на сітуацыю з правамі чалавека ў Расіі ў сумеснай заяве. «У апошнія гады мы назіраем значныя рэпрэсіі і шырокія абмежаванні расейскімі ўладамі правоў на свабоду меркаванняў і выказвання, свабоду асацыяцый, свабоду мірных сходаў, а таксама свабоду рэлігіі ці перакананняў. Скарачэнне грамадзянскай прасторы было перашкодай і дэматывавальным фактарам для актыўнага ўдзелу расейцаў у грамадскім жыцці».
У яшчэ адной Сумеснай заяве, падрыхтаванай ЕС і падпісанай 54 краінамі, мы выказаліся, у прыватнасці, аб наступствах вайны для харчовай бяспекі ва ўсім свеце: «У выніку несправакаванай вайны Расіі супраць Украіны мільёны людзей ва ўсім свеце штурхаюць да крайняй галечы альбо вострага недахопу харчовай бяспекі, што мае сур'ёзныя наступствы для ажыццяўлення іх правоў чалавека».
ЕС таксама падрыхтаваў рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі, працягнуўшы мандат спецдакладчыка на адзін год. "Мы вельмі занепакоены ўзмацненнем сістэматычных і шырокамаштабных рэпрэсій і нападаў на грамадзянскую супольнасць, праваабаронцаў і незалежныя СМІ ў Беларусі", — гаворыцца ў заяве ЕС. Улічваючы маштабы і сур'ёзнасць парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, якія працягваюцца, Савет абавязаны працягваць уважліва адсочваць сітуацыю ў краіне і рабіць так, каб важныя галасы беларускага народа былі пачуты і забяспечваліся ўмовы для яго квітнення.