This isn't an official website of the European Union

EUVP: Прымаем заяўкі на ўдзел у 2023 годзе

Запрашаем беларусаў, чыя прафесійная дзейнасць звязаная  з Еўрапейскім саюзам, да ўдзелу ў Праграме візітаў Еўрапейскага саюза (EUVP) у 2023 годзе.

Заяўкі могуць падаваць беларускія праваабаронцы, эколагі, журналісты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і няўрадавых арганізацый. Перавага надаецца кандыдатам ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў, якія валодаюць ангельскай ці французскай.

У якасці гасцей Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага парламента ўдзельнікі ажыццяўляюць азнаямленчую паездку ў Брусель (у некаторых выпадках таксама ў Страсбург) працягласцю ад 5 да 8 дзён адпаведна з праграмай сустрэч, сфармаванай з улікам іх прафесійных інтарэсаў.

Калі ласка, запоўніце тры формы, пералічаныя ніжэй, і дашліце іх па электроннай пошце ў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі не пазней за 15 красавіка 2022 года на адрас delegation-belarus-press@eeas.europa.eu, пазначыўшы "Application for EUVP 2023" у радку "тэма".

- Заяўка на ўдзел

- Curriculum Vitae

- Матывацыйны ліст, у адпаведнасці з якім для кожнага ўдзельніка будзе распрацаваная індывідульная праграма адпаведна яго прафесійным задачам і інтарэсам. Ліст павінны ўключаць у сябе апісанне Вашых бягучых прафесійных абавязкаў і інтарэсаў, пытанне(-і), звязаныя з ЕС, якое(-ія) Вы хочаце даследваць, тэмы, якія Вы хочаце абмеркаваць, і спіс пажаданых сустрэч.