This isn't an official website of the European Union

Пасля таго як 1 снежня 2009 г. пачаў дзейнічаць Лісабонскі дагавор, Прадстаўніцтва цяпер мае афіцыйную назву “Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі” (“Прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі”). Гэта адно з больш як 140 Прадстаўніцтваў ЕС па ўсім свеце. 

Прадстаўніцтва мае статус дыпламатычнай місіі і афіцыйна прадстаўляе Еўрапейскі саюз у Беларусі. 

Мандат Прадстаўніцтва

Мандат Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі ўключае: 

  • распрацоўку і падтрымку добрых і эфектыўных кантактаў з дзяржаўнымі, рэгіянальнымі і мясцовымі органамі ўлады і адміністрацыямі, прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, пасольствамі краін ЕС, пасольствамі трэціх краін, а таксама міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі/інстытутамі.
  • забеспячэнне шчыльнага дыялогу з органамі ўлады і іншымі зацікаўленымі асобамі (арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, універсітэтамі, мясцовымі СМІ) па пытаннях эканамічнай, сацыяльнай палітыкі, палітыкі ў сферы кіравання, праў чалавека і іншай палітыкі.
  • аб’яўленне і тлумачэнне пазіцыі Еўрапейскага саюза дзяржаўным органам улады і мясцовым прадстаўнікам краін-сябраў.
  • пашырэнне ведаў пра Еўрапейскі саюз, яго інстытуты і праграмы, якія пачалі дзейнічаць у Беларусі ў межах Інструмента Еўрапейскай палітыкі суседства.
  • падтрымку падтрыхтоўкі і ўкаранення праграм тэхнічнай падтрымкі, фінансаваных ЕС. 

Структура Прадстаўніцтва

У Прадстаўніцтве Еўрапейскага Саюза ў Беларусі працуюць наступныя аддзелы: 

  • Аддзел палітыкі, эканомікі, прэсы ды інфармацыі.
  • Аддзел супрацоўніцтва.
  • Адміністрацыйны аддзел. 
  • Аддзел фінансаў, кантрактаў і аўдыта.

Па пытаннях правоў чалавека просім звяртацца на адрас