ABOUT US
Пра нас
Пасля таго як 1 снежня 2009 г. пачаў дзейнічаць Лісабонскі дагавор, Прадстаўніцтва цяпер мае афіцыйную назву “Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі” (“Прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі”). Гэта адно з больш як 140 Прадстаўніцтваў ЕС па ўсім свеце.
Прадстаўніцтва мае статус дыпламатычнай місіі і афіцыйна прадстаўляе Еўрапейскі саюз у Беларусі.
Мандат Прадстаўніцтва
Мандат Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі ўключае:
- распрацоўку і падтрымку добрых і эфектыўных кантактаў з дзяржаўнымі, рэгіянальнымі і мясцовымі органамі ўлады і адміністрацыямі, прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, пасольствамі краін ЕС, пасольствамі трэціх краін, а таксама міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі/інстытутамі.
- забеспячэнне шчыльнага дыялогу з органамі ўлады і іншымі зацікаўленымі асобамі (арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, універсітэтамі, мясцовымі СМІ) па пытаннях эканамічнай, сацыяльнай палітыкі, палітыкі ў сферы кіравання, праў чалавека і іншай палітыкі.
- аб’яўленне і тлумачэнне пазіцыі Еўрапейскага саюза дзяржаўным органам улады і мясцовым прадстаўнікам краін-сябраў.
- пашырэнне ведаў пра Еўрапейскі саюз, яго інстытуты і праграмы, якія пачалі дзейнічаць у Беларусі ў межах Інструмента Еўрапейскай палітыкі суседства.
- падтрымку падтрыхтоўкі і ўкаранення праграм тэхнічнай падтрымкі, фінансаваных ЕС.
Структура Прадстаўніцтва
У Прадстаўніцтве Еўрапейскага Саюза ў Беларусі працуюць наступныя аддзелы:
- Аддзел палітыкі, эканомікі, прэсы ды інфармацыі.
- Аддзел супрацоўніцтва.
- Адміністрацыйны аддзел.
- Аддзел фінансаў, кантрактаў і аўдыта.
Па пытаннях правоў чалавека просім звяртацца на адрас