This isn't an official website of the European Union
  • Image
    Steen Noerlov

Кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Стэн Нёрлаў

Павераны ў справах Стэн Нёрлаў прыступіў да выканання абавязкаў Кіраўніка Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі ў ліпені 2023 года. Больш за 25 гадоў з'яўляючыся дацкім дыпламатам, спадар Нёрлаў працаваў у Бруселі, Бейруце і Маскве, дзе займаўся пытаннямі Беларусі. Спадар Нёрлаў таксама мае досвед працы ў ААН, АБСЕ і Савеце Еўропы, у тым ліку на кіруючых пасадах. 

Паведамленне Кіраўніка Прадстаўніцтва

Паважаны наведвальнік!

Вітаем Вас на сайце Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі. Каманда Прадстаўніцтва будзе імкнуцца даваць Вам дакладную і актуальную інфармацыю пра Еўрапейскі саюз і апошнія падзеі ў адносінах ЕС і Беларусі. Наша місія – працаваць поруч з беларусамі на іх шляху да незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны, якая з'яўляецца часткай мірнай Еўропы.

Калі ласка, далучайцеся да нас у Фэйсбуку (@EUinBelarus) і Твітары (@EUHoDBelarus). Таксама раю EU Neighbours як выдатны рэсурс для беларусаў, якія жадаюць супрацоўнічаць з партнёрамі ў ЕС і краінах Усходняга партнёрства.

Вы можаце без ваганняў звяртацца да мяне і маёй каманды з пытаннямі і каментарамі.

#StandWithBelarus

Стэн Нёрлаў, Кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі